Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: пры нападах загінулі тры дзіцяці


На ўсходзе Аўганістану сёньня былі забітыя пяць мірных жыхароў, сярод якіх тры дзіцяці.

Першы напад адбыўся рана раніцай у раёне Бехсуд правінцыі Нангархар. Ракета трапіла ў жылы дом, у выніку загінулі двое дзяцей, параненыя тры жанчыны і адзін мужчына.

Прыкладна ў той жа час адбыўся выбух ля будынку банку ў горадзе Лашкаргах, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Гільмэнд. Загінулі тры чалавекі, сярод якіх 12-гадовая дзяўчынка, яшчэ 15 чалавек былі параненыя.

Праз некалькі хвілінаў у адной з навучальных установаў Лашкаргаха адбыўся выбух, у выніку якога былі параненыя тры дзіцяці, мінак і паліцыянт.
XS
SM
MD
LG