Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ошы падоўжанае надзвычайнае становішча



Часовы ўрад Кіргізстану ў суботу працягнуў дзеяньне надзвычайнага становішча ў горадзе Ош і бліжэйшых да яго населеных пунктах да 25 чэрвеня.

Раней улады Оша запатрабавалі ў мясцовых ўзбэкаў разабраць барыкады да вечара нядзелі. Адміністрацыя гораду сьцвярджае, што ўзброеныя мясцовыя ўзбэкі трымаюць каля 400 тысячаў кіргіскіх закладнікаў.

Паводле афіцыйных дадзеных, ахвярамі беспарадкаў сталі каля двухсот чалавек. Паводле дадзеных зь іншых крыніцаў, колькасць загінулых можа быць значна большая.
XS
SM
MD
LG