Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Газпром прыменіць да Беларусі "строгія меры"


На пытаньне журналіста ці зьбіраецца Газпром спыніць пастаўкі газу ў Беларусь ачольнік расейскага холдынгу Аляксей Мілер адказаў: "Прэзыдэнт усё сказаў. Як ён сказаў - так і будзе, так і зробім".

У аўторак прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што калі Беларусь не пагасіць запазычанасьць, то "прыйдзецца прыняць строгія меры".

Раней Аляксей Мілер паведаміў, што перамовы зь беларускім бокам завяршыліся безвынікова. Ён дадаў, што да панядзелка перамовы могуць не ўзнавіцца. "Мы разьвіталіся, і куды яны паехалі, я ня ведаю", - цытуе Мілера Белапан, са спасылкай на РІА Новості.

У панядзелак выцякае тэрмін да якога, паводле расейскага ўльтыматуму, Беларусь павінна выплаціць нястачу, якая ўзьнікла з-за аплаты газавых рахункаў па ніжэйшай цане, чым прапісаная ў кантракце.
XS
SM
MD
LG