Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытны саюз павялічвае норму ўвозу для фізычных асобаў


Камісія Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстану ўзгадніла норму бязмытнага ўвозу тавараў фізычнымі асобамі. Пра гэта заявіў намесьнік кіраўніка Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Расеі Андрэй Сьляпнёў.
Паводле Сьляпнёва, норма бязмытнага ўвозу для Расеі ад 1 ліпеня можа быць падвышаная на 15 кг. Цяпер фізычныя асобы могуць увезьці ў Расею тавараў вагой не вышэйшай за 35 кг, а іх агульны кошт ня мусіць перавышаць 65 тысяч расейскіх рублёў.
XS
SM
MD
LG