Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зборная Англіі спадзяецца на выхад у 1/8 фіналу


Трэнэр зборнай Англіі Фабія Капэла заявіў, што ягоная каманда мае добрыя шанцы на выхад у 1/8 фіналу чэмпіянату сьвету, які праходзіць у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Пры гэтым ён адмовіўся патлумачыць, чаму гульні ангельскай зборнай пакуль не адпавядаюць чаканьням заўзятараў. Пасьля ўчорашняй сустрэчы з альжырскімі футбалістамі, якая скончылася лікам 0:0, каманда была літаральна асьвістаная фанатамі.

Цяпер зборная Англіі разам ЗША дзеліць другую-трэцюю пазыцыю ў падгрупе С, аднак саступае амэрыканцам паводле колькасьці забітых галоў. Каб выйсьці ў 1/8 фіналу ангельскай зборнай неабходна выйграць у футбалістаў зборнай Славеніі.
XS
SM
MD
LG