Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь не прадстаўляла дакумэнтаў пра запазычанасьць за транзыт газу


Віктар Зубкоў
Віктар Зубкоў

Беларусь не прадстаўляла расейскаму боку дакумэнтаў па запазычанасьці за транзыт газу, якая згодна заявы Мінэнэрга Беларусі складае каля 200 мільёнаў даляраў, заявіў у суботу журналістам першы віцэ-прэм'ер РФ Віктар Зубкоў, які ўзначальвае савет дырэктараў "Газпрома".

Пра гэта паведамляе РІА "Новости".

"Мы кажам: вы нам вінны - вось дакумэнты. А яны кажуць: вінны, але дакумэнтаў няма", - сказаў Зубкоў у кулюарах Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.

Ён адзначыў, што ў цяперашні час у Санкт-Пецярбургу ідуць перамовы "Газпрома" і Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG