Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША выдаткоўваюць на дапамогу Кіргізстану 32 мільёны даляраў


Гэтыя сродкі павінны пайсьці на праграмы гуманітарнай дапамогі пацярпелым пад час міжэтнічных сутыкненьняў на поўдні краіны.

Адпаведная заява была зробленая сёньня ў Бішкеку пад час сустрэчы намесьніка дзяржсакратара ЗША Робэрта Блэйка і кіраўніцы часовага кіргіскага ўраду Розы Атунбаевай.

Раней амэрыканскі дыплямат наведаў лягеры ўцекачоў ва Ўзбэкістане, дзе заявіў пра неабходнасьць незалежнага расьсьледаваньня міжэтнічнага канфлікту на поўдні Кіргізстану. Ахвярамі сутыкненьняў паміж кіргізамі ды ўзбэкамі сталі, паводле афіцыйных зьвестак, 192 чалавекі, аднак нават улады прызнаюць, што загінулых шмат болей.
XS
SM
MD
LG