Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гааскі трыбунал заклікаў Бялград актывізаваць пошукі ваенных злачынцаў


Галоўны пракурор міжнароднага крымінальнага суду ААН па былой Югаславіі Сэрж Брамэрц заклікаў сэрбскія ўлады прыняць новую стратэгію ў пошуках Раткі Младзіча і Горана Хаджыча. Абодва падазраюцца ў жорсткіх злачынствах супраць чалавечнасьці ў пэрыяд балканскай вайны ў 1990-я гады.

Выступаючы ў Радзе бясьпекі ААН, Брамэрц выказаў меркаваньне, што Младзічу і Хаджычу дагэтуль ўдаецца хавацца ад правасудзьдзя ў сувязі зь неэфэктыўнымі дзеяньнямі сэрбскіх уладаў. Паводле пракурора, Гааскі трыбунал ужо зьвярнуўся да сэрбскіх уладаў з заклікам актывізаваць сьледзтва.
XS
SM
MD
LG