Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беспілётнік ЗША зьнішчыў некалькі пакістанскіх ваеўнікоў


Як паведамілі агенцтву Reuters крыніцы ў службах выведкі ЗША, апэрацыя праводзілася ў Паўночным Вазірыстане ў 25 км на ўсход ад гораду Міраншах. Удар наносіўся з амэрыканскага беспілётнага самалёту, у выніку чаго былі забітыя тры ваеўнікі.
Апошнім часам ЗША сталі часьцей праводзіць ракетныя ўдары па пазыцыях ваеўнікоў на паўночным захадзе гэтай краіны ў адказ на сьнежаньскі тэракт на аўганскай тэрыторыі, непадалёк ад мяжы з Пакістанам. Тады загінулі сем супрацоўнікаў ЦРУ.
XS
SM
MD
LG