Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН зьвярнулася да міжнародай супольнасьці дапамагчы Кіргізстану


Са зваротам выдаткаваць Кіргізстану 71 мільён даляраў, каб дапамагчы выйсьці з гуманітарнага крызысу, да ўсясьветнай супольнасьці зьвярнуўся генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун. Паводле ягоных словаў, каля 300 тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы на поўдні краіны ў сувязі зь міжэтнічнымі сутыкненьнямі, прыкладна 100 тысяч зь іх уцяклі ў суседні Ўзбэкістан.

Напярэдадні лягеры для ўцекачоў ва Ўзбэкістане наведаў памочнік дзяржсакратара ЗША Робэрт Блэйк, які заклікаў кіргіскія ўлады зрабіць усё магчымае для спыненьня гвалту. Сёньня Блэйк плянуе правесьці перамовы ў Бішкеку.
XS
SM
MD
LG