Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ВР перадасьць кіраваньне апэрацыяй у Мэксыканскай затоцы амэрыканцу


Старшыня рады дырэктараў кампаніі British Petroleum (ВР) Карл-Хэнрык Сванбэрг пацьвердзіў, што выканаўчы дырэктар BP Тоні Хэйвард перадасьць кіраваньне апэрацыяй па ліквідацыі наступстваў аварыі ў Мэксыканскай затоцы рэгіянальнаму шэфу кампаніі амэрыканцу Робэрту Дадлі. Пацьвярджэньне аб зьмене ў кіраўніцтве прыйшло на наступны дзень пасьля таго, як Хэйвард быў рэзка раскрытыкаваны на пасяджэньні Кангрэсу ЗША за тое што яго кампанія праігнаравала небясьпеку экалягічнай катастрофы, зьвязаную з бурэньнем сьвідравіны ў Мэксыканскай затоцы. Заканадаўцы таксама выказалі расчараваньне ў сувязі з тым, што Хэйвард ня змог адказаць ім па сутнасьці пытаньня, не захацеў узяць на сябе адказнасьць, а імкнуўся перакласьці яе на іншых.
Тым часам нафта працягвае вылівацца ў затоку, нягледзячы на ўсе спробы ВР спыніць яе паток.
XS
SM
MD
LG