Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пан Гі Мун і Абама заклікалі вызваліць нобэлеўскую ляўрэатку


Генэральны сакратар ААН і прэзыдэнт ЗША зьвярнуліся з заклікам да ваенных уладаў М’янмы вызваліць лідэра апазыцыі, ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі Аун Сан Су Чжы. Заява была зробленая ў сувязі зь яе 65-цігодзьдзем.
Су Чжы правяла пад хатнім арыштам 15 з 20 апошніх гадоў. У 1990-м партыя апазыцыянэркі выйграла парлямэнцкія выбары, аднак рэжым не дазволіў ёй прыйсьці да ўлады
XS
SM
MD
LG