Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газпром працягвае спробы набыць "Нафтагаз Украіны"


Газпром вядзе кансультацыі з банкамі адносна аб'яднаньня з "Нафтагтазам Украіны", паведамляе агенцтва Інтэрфакс-Украіна са спасылкай на ачольніка расейскага газавага канцэрну Аляксея Мілера.

На прэсавай канфэрэнцыі па выніках сустрэчаў з прадстаўнікамі расейскіх фінансавых структур Мілер паведаміў, што Нафтагаз Украіны - "адзіны актыў", што знаходзіцца ў сьпісе плянаваных акцыяў Газпрому па зьліцьці і набыцьці.
XS
SM
MD
LG