Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітай інвэстуе дзясяткі мільярдаў у Грэцыю і Беларусь


Кітай можа выдзеліць больш за 15 мільярдаў даляраў на інвэстыцыйныя праекты ў Беларусі. Пра гэта паведаміў старшыня камітэту дзяржкантролю Беларусі Зянон Ломаць на сустрэчы з мэрам Пэкіну Го Цзыньлунам.

Упершыню гэтая магчымасьць згадвалася ў сакавіку ў ходзе візытту ў Менск кітайскага віцэ-прэм'ера Сі Цзыньпіна. Цягам таго візыту ён абвясьціў аб неадкладным выдзяленьні Менску крэдыту памерам 1 мільярд даляраў для "супольных інвэстыцыйных праектаў". Усяго, па словах беларускага кіраўніцтва, плянуецца зрэалізаваць 89 праектаў

Раней на гэтым тыдні другі віцэ-прэм'ер кітайскага ўраду Жанг Дэшанг падпісаў у Афінах кантракты на мільярды эўра аб інвэстыцыях у грэцкую эканоміку - ад карабельнага будаўніцтва і да вытворчасьці аліўкавага алею.
XS
SM
MD
LG