Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў крытыкуе санкцыі супраць Ірану


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў заклікаў ЗША "дзейнічаць супольна" ў пытаньні таго, каб пераканаць Іран вярнуцца за стол перамоваў аб сваёй ядзернай праграме.

У інтэрвію выданьню Ўол Стрыт Джорнал Мядзьведзеў скрытыкаваў дадатковыя санкцыі накладзеныя на Тэгеран Вашынгтонам і Брусэлем.

Сама Расея падтрымала міжнародныя санкцыі, якія рада бясьпекі ААН увяла на мінулым тыдні.

Расейскі лідэр падкрэсьліў, што ЗША, па яго словах, нічога ад гэтых санкцыяў не губляе, бо ня мае зь Іранам эканамічных сувязяў - у адрозьненьне ад Расеі ды Кітаю.
XS
SM
MD
LG