Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць загінулых у Кіргізстане можа сягаць да 2000


Кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева заявіла сёньня, што колькасьць загінулых у міжэтнічным канфлікце на поўдні Кіргізстану можа перавышаць афіцыйныя дадзеныя ў 10 разоў. На сёньняшні дзень была пацьверджаная гібель 191 чалавека.

Правесьці дакладную ацэнку цяпер цяжка, бо блізу 400 тысяч чалавек пакінулі свае дамы. Каля 100 тысяч зь іх знайшлі прытулак у суседнім Узбэкістане.

Атунбаева дадала, што ў горад Ош прыбудзе расейскі ваенны кантынгент. Ён прызначаны для аховы расейскай дыпляматычнай місіі, але, па словах кіраўніцы часовага ўраду, будзе дапамагаць у пртруляваньні "стратэгічных кропак".
XS
SM
MD
LG