Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Вайс пакідае Беларусь


Гебхарт Вайс налівае кіраўніку адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімеру Макею
Гебхарт Вайс налівае кіраўніку адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімеру Макею

Амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Гебхарт Вайс хутка сыходзіць са сваёй пасады. З гэтай нагоды ён сёньня сустракаўся з кіраўніком беларускага ўраду Сяргеем Сідорскім.


Паводле паведамленьня БЕЛТА, амбасадар Вайс адзначыў паляпшэньне дачыненьняў Беларусі ня толькі зь ягонай краінай, але і з Эўразьвязам. Дыплямат выказаў упэўненасьць у тым, што пазытыўны працэс будзе працягвацца.

Падчас працы спадара Вайса ў Беларусі апазыцыйныя актывісты неаднаразова папракалі яго ў сымпатыях да дзейнай улады і час ад часу патрабавалі ад яго тлумачэньняў па некаторых выказваньнях.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG