Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расмусэн заклікае Грэцыю і Македонію прыйсьці да згоды


Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн сёньня заклікаў Македонію разьвязаць нарэшце сваю спрэчку з Грэцыяй наконт назвы краіны. Расмусэн сустрэўся з македонскім прэм'ер-міністрам Ніколам Груеўскім у сталіцы Македоніі Скоп'е. Расмусэн заявіў, што Македонія будзе запрошаная пачаць перамовы аб уступленьні ў альянс пасьля таго, як знойдзе нейкае рашэньне спрэчкі вакол назвы краіны. Грэцыя блякуе спробы Македоніі ўступіць у НАТО. Грэцыя выступае супраць назвы "Македонія", паколькі такую назву мае адна з грэцкіх правінцыяў.
XS
SM
MD
LG