Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ня пусьціць замежных інвэстараў у малочную галіну


Беларусь ня мае намеру пускаць замежных інвэстараў у малочную галіну. Тым інвэстарам, хто ўжо ўвайшоў у беларускія малочныя прадпрыемствы, сёньня Аляксандар Лукашэнка агучыў новыя ўмовы


«Вывозіць малако ў пакетах – добра, але ня тое, што нам трэба. Нам патрэбна глыбокая перапрацоўка, такая, як, напрыклад, сёньня ў "Савушкінага прадукту" і "Бабушкінай крынкі"... Вывозіць малако мы ня будзем », – падкрэсьліў ён, зьвяртаючыся да прадстаўнікоў сумеснага прадпрыемства "Юнімілк Шклоў".

"Хачу, каб вы тут рабілі ўвесь спэктар прадукцыі, якая вырабляецца нашымі вядучымі прадпрыемствамі, але зь яшчэ больш высокай якасьцю... Будзеце працаваць як у сябе дома, значыць, будзеце працаваць у такіх аб'ёмах, у якіх захочаце", – заявіў Лукашэнка, паабяцаўшы са свайго боку поўную падтрымку ў рэалізацыі інвэстыцыйнага праекту ў Шклове.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG