Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блэйк заклікаў расьсьледаваць падзеі ў Ошы



Памочнік дзяржсакратара ЗША Робэрт Блэйк заклікаў да незалежнага расьсьледаваньня нядаўніх падзеяў у паўднёвым Кіргізстане. Блэйк знаходзіцца ў Узьбекістане, у памежнай з Кіргізстанам Андыжанскай вобласьці. Блэйк прыбыў у рэгіён, каб ацаніць памер неабходнай дапамогі дзясяткам тысяч уцекачоў, якія пакінулі свае дамы ў выніку міжэтнічных сутыкненьняў. Вярхоўны камісар ААН у справах уцекачоў заявіў, што больш як 400 000 чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў выніку міжэтнічных сутыкненьняў на поўдні Кіргізстану.
XS
SM
MD
LG