Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Россельхознадзор" увёў з 25 чэрвеня часовыя абмежаваньні на пастаўкі малочнай прадукцыі з чатырох беларускіх прадпрыемстваў.

Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце расейскага ведамства.

У сьпіс прадпрыемстваў, прадукцыя якіх забараняецца для ўвозу ў Расею, увайшлі "Барысаўскі малочны камбінат", "Асіповіцкі малочны камбінат", "Бярозаўскі сыраробны камбінат" і "Бабушкина крынка".

Забарона ўводзіцца ў сувязі зь "неаднаразовым выяўленьнем антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы ў прадукцыі, якая паступіла ў Расею".

Віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў падчас Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форума заявіў, што Беларусь не чакае новых супярэчнасьцяў з Расеяй на малочным рынку. Маўляў, "пэрыяд узьнікненьня праблемаў" ужо прайшоў і дасягнутыя за апошні год дамоўленасьці "даюць упэўненасьць, што падобнага супрацьстаяньня інтарэсаў ужо ня будзе".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG