Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чэрвень з Быкавым: “Што карысьці з правільных думак, калі іх трэба выказваць няправільна, перакручана, наадварот?”


У чэрвені 2002 году Васіль Быкаў у Празе на просьбу Радыё Свабода начытаў кнігу ўспамінаў “Доўгая дарога дадому”, якая неаднаразова гучала на хвалях "Свабоды". Сёлета мы выдалі дыск з запісамі аўтарскага чытаньня. На ім зьмешчаны поўныя тэксты мэмуарнай прозы Быкава, а таксама ўсе кнігі, якія выйшлі ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”.


Васіль Быкаў: "Пра чэхаў казалі: "Свабоды ім захацелася! Мы ж во жывём без свабоды, але не бунтуем. А ім – свабоды! Яшчэ чаго..." І так гаварылі ня горшыя і не самыя дурныя з нашых знаёмых. А можа, яны так толькі гаварылі, а думалі інакш? Але што карысьці з правільных думак, калі іх трэба выказваць няправільна, перакручана, наадварот? Мабыць, каб выказаць сумленную думку і ня выклікаць падазрэньня, трэба было мець адмысловы розум, якім мала хто з нас валодаў. Мы былі надта прастадушныя ў думках і просталінейныя ў дзеяньнях, за што і цярпелі".



Калі вы хочаце атрымаць дыск – пішэце на адрас "Свабоды": Менск, 220005, паштовая скрынка 111.

Увесь чэрвень месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях "Свабоды" будзе гучаць цытата Васіля Быкава.

***

Гл. таксама:

Быкаў на Свабодзе. — 2005. — 662 с.: іл. — 2-е выд. (PDF)

Чытаем Быкава

Наш Васіль Быкаў. На пытаньні пра жыцьцё і творчасьць пісьменьніка адказваюць Ірына Міхайлаўна Быкава, ягоныя сябры, блізкія яму асобы.
XS
SM
MD
LG