Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карыстальнікі Facebook абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі


Падставай стала падрыхтаваная фінскай дэпутаткай ад партыі зялёных Хайдзі Хаўталай справаздача адносна палітыкі ЭЗ па правах чалавека.

Дыскусія адбылася на вэб-сайце сацыяльнай сеткі Facebook. Хайдзі Хаўтала як аўтар справаздачы і кіраўнік падкамітэту Эўрапарлямэнту па правах чалавека адказала больш як на 70 пытаньняў і заўвагаў. Яны тычыліся якасьці і рэальнасьці захаваньня правоў унутры ЭЗ, дзейнасьці і даверу да камітэта па правах чалавека ААН, а таксама сытуацыі ў паласе Газа, Расеі, Кіргізстане, Беларусі.

Некаторыя карыстальнікі Facebook зь Фінляндыі выказалі, напрыклад, сваё расчараваньне ў зьвязку зь недастатковым уплывам ЭЗ на Беларусь. Адзначалася, што “менскія ўлады і паліцыя надзвычай жорстка абыходзяцца з дэмакратамі і праваабаронцамі”.

Хайдзі Хаўтала пагадзіла з тым, што з часу яе сёлетняга кароткага візыту ў Менск у лютым, у краіне не адбылося ніякага прагрэсу ў гэтай галіне. Менавіта таму яна лічыць усё яшчэ немагчымым ладзіць нейкае “нармальнае супрацоўніцтва зь беларускай дзяржавай”.
Тым ня менш, падкрэсьліла эўрадэпутатка, “Эўрапарлямэнт рэгулярна прымае сяброў беларускай апазыцыі і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці”.

“Мы мусім аказваць больш падтрымкі іх намаганьням", - зазначыла Хаўтала. - Нарэшце я ўпэўненая, што Беларусь зможа далучыцца да ЭЗ”.
XS
SM
MD
LG