Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Споўнілася 70 гадоў звароту дэ Голя з заклікам да супраціву


Сёньня спаўняецца 70 гадоў, як генэрал Шарль дэ Голь зьвярнуўся з Лёндану да французаў з заклікам да супраціву нацысцкай акупацыі.

У Лёндан прыбыў прэзыдэнт Францыі Ніколя Сарказі. Ён наведае студыю Бі-бі-сі, зь якой 18 чэрвеня 1940 г. дэ Голь зьвярнуўся да суайчыньнікаў. Разам з прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі Дэвідам Кэмэранам ён сустрэнецца з вэтэранамі брытанскага войска і францускага Супраціву.
XS
SM
MD
LG