Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм пра забытага архітэктара Шабунеўскага


Гомель, Сьвята-Мікалаеўская царква

Гомель, Сьвята-Мікалаеўская царква

Гомельская моладзевая грамадзка-культурніцкая суполка “Талака” прэзэнтавала сёньня трэці дакумэнтальны відэафільм з сэрыі “Невядомыя землякі”. Гэтым разам пра выбітнага гомельскага архітэктара: “Горад Станіслава Шабунеўскага”.


У першай чвэрці XX стагодзьдзя Станіслаў Шабунеўскі быў галоўным архітэктарам Гомеля. Ён шмат у чым вызначаў аблічча тагачаснага Гомеля. Стужка апавядае пра жыцьцё й творчасьць выбітнага земляка.

Архітэктурная спадчына Шабунеўскага захавалася і ў сучасным горадзе – гэта вучэньні, адміністрацыйныя й жылыя будынкі, шпіталі, Нікольская царква.

Шабунеўскі склаў праекты гарадзкога парку з помнікам Мікалаю Гогалю (не захаваліся), ўпарадкаваньня так званага “гарэлага балота”, якое знаходзілася між цяперашняй вуліцай Перамогі й аўтавакзалам.

У 30-я гады Станіслава Шабунеўскага, як і многіх іншых таленавітых людзей Беларусі, рэпрэсавалі. Ён загінуў у сталінскіх лягерах.

У горадзе ёсьць мэмарыяльныя дошкі некаторым ардынарным кіраўнікам будаўнічых трэстаў, але няма ні вуліцы , ні памятнага знаку чалавеку, чыім розумам і талентам створаны ўнікальныя помнікі гарадзкога дойлідзтва.
XS
SM
MD
LG