Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ісьляндыю запрасілі ў Эўразьвяз


Лідэры краінаў Эўразьвязу пагадзіліся на сёньняшнім саміце ў Брусэлі распачаць перамовы аб далучэньні да блёку Ісьляндыі. Працэс уступленьня, аднак, тармозіцца канфліктам Рэйк'явіку зь Вялікай Брытаніяй і Галяндыяй. Ісьляндыя засталася віннай гэтым краінам $4,7 мільярдаў пасьля каляпсу сваёй банкаўскай сыстэмы ў 2008 годзе.

Лёндан і Гаага тады часткова кампэнсавалі сваім грамадзянам згубленыя ўклады ў ісьляндзкіх банках. На рэфэрэндуме ў сакавіку ісьляндзкія грамадзяне прагаласавалі за тое, каб гэтых грошай Брытаніі і Галяндыі не вяртаць.

У супольнай дэклярацыі лідэраў 27 краінаў-чальцоў ЭЗ выказваецца спадзяваньне, што Ісьляндыя "актывізуе высілкі па ўрэгуляваньні ўсіх нявырашаных пытаньняў".
XS
SM
MD
LG