Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Газпром” можа скараціць пастаўкі ў Беларусь на 85%


Аляксей Мілер

Аляксей Мілер

«Газпром» ад 21 чэрвеня можа скараціць пастаўкі газу ў Беларусь на 85% з-за даўгоў беларускага боку.


Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер падчас Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форума, паведамляе РИА Новости.

«Улічваючы кошт ужо пастаўленага ў чэрвені газу і велічыню доўга — 192 мільёны даляраў, вызначана, што абмежаваньне складзе 85% ад плянавага аб’ёма паставак газа ў Беларусь. Астатнія 15% дазволяць Беларусі падтрымліваць газатранспартную сыстэму ў працоўным стане да поўнай кампэнсацыі запазычанасьці», — сказаў Мілер.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG