Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея ўвяла ільготныя пошліны на нафту


Расейскі ўрад пастанавіў увесьці ільготныя пошліны на нафту, якая здабываецца ва Ўсходняй Сібіры. З пачатку гэтага году пошліна была нулявая. Цяпер расейскі ўрад пастанавіў, што калі сусьветная цана на нафту будзе перавышаць $50 за барэль, то ўсходнесібірскія нафтавікі будуць плаціць вывазную пошліну памерам 45% ад гэтай розьніцы.

Нафта з Усходняй Сібіры пастаўляецца трубаправодам, а затым цягнікамі і танкерамі ў краіны паўднёва-ўсходняй Азіі. Да 2014 году плянуецца дабудаваць трубаправоды да Ціхага акіяну і да Кітаю.
XS
SM
MD
LG