Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АДКБ не пашле міратворцаў у Кіргізстан


Арганізацыя дамовы аб калектыўнай бясьпецы ня будзе дасылаць у Кіргізстан міратворчага кантынгенту. Такое рашэньне агучыў сёньня генэральны сакратар АДКБ Нікалай Бардзюжа.

Ён, аднак, зазначыў, што арганізацыя можа паслаць спэцыялістаў у пытаньнях бясьпекі. У прыватнасьці Бардзюжа дапусьціў, што згаданыя спэцыялісты могуць быць выкарыстаныя ў пошуку зачынальнікаў забурэньняў.

Раней ААН выказала меркаваньне, што міжэтнічны канфлікт на поўдні Кіргізстану стаў вынікам добра сплянаванай і мэтанакіраванай правакацыі.
XS
SM
MD
LG