Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уступленьне ва УГА ў складзе “тройкі” немагчымае


Уступленьне ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю ў складзе «тройкі» краін Мытнага саюзу немагчымае. Расеі, як і іншым краінам, варта імкнуцца ва ЎГА на індывідуальнай аснове.


Пра гэта заявіў прадстаўнік Эўракамісіі Петэр Балаш на пасяджэньні ў рамках Пецярбургскага эканамічнага форуму. Ён лічыць, што Мытны саюз можа разьвівацца паралельна з уступленьнем ва ЎГА:

«Мы раім краінам Мытнага саюзу, пачынаючы з Расеі, уступаць у арганізацыю на індывідуальнай аснове. І мы бачым, што Расея гэта ўжо робіць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG