Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністэрства энэргетыкі Расеі Сяргей Шматко выказаў спадзяваньне, што «Газпрому» не давядзецца ўжываць санкцыі да Беларусі. Пра гэта С.Шматко заявіў сёньня на міжнародным эканамічным форуме ў Санкт-Пецярбургу.


«Я выказваю свой аптымістычны пункт гледжаньня на тое, што беларускія калегі змогуць выканаць свае кантрактныя абавязацельствы і разьлічыцца з «Газпромам». І не будзе ніякай неабходнасьці ва ўжываньні прадугледжаных кантрактам санкцый з боку «Газпрома», — цытуе Шматко РИА Новости.

Паводле яго ў выпадку прыняцьця рашэньня аб абмежаваньні паставак газу ў Беларусь расейскі бок будзе зыходзіць з таго, што трэба забясьпечыць усю неабходную жыцьцядзейнасьць прамысловых аб’ектаў.

У сваю чаргу намесьнік кіраўніка «Газпрома» Валер Голубеў заявіў журналістам, што Беларусь абяцае разьлічыцца з даўгамі за пастаўкі расійскага газу. «Кожны дзень абяцаюць заплаціць», — паведаміў ён. Ён не назваў магчымы аб’ём скарачэньня паставак газу ў выпадку непагашэньня даўгоў (у 2007 годзе ў жніўні “Газпром” пагражаў скарачэньнем паставак на 45% – роўна на тую долю, якую не аплачвала Беларусь). «Ды што вы перажываеце, яны возьмуць і заплацяць. Усё даведаецеся 21 чэрвеня», — запэўніў намесьнік кіраўніка “Газпрома”.

У сваю чаргу Міністэрства замежных справаў Беларусі не лічыць чарговы газавы канфлікт з Расеяй палітычным. Пра гэта заявіў на брыфінгу ў Менску 17 чэрвеня прэсавы сакратар беларускага зьнешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных.

”Я не назваў бы гэта разгараецца канфлікт – сказаў ён. – Гаворка ідзе аб урэгуляваньні кантрактных адносінаў у рамках дзейнасьці двух гаспадарчых суб'ектаў”.

Выказваньне прэс-сакратара МЗС стала першай афіцыйна агучанай рэакцыяй Менску на сытуацыю з аплатай расійскага газу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG