Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ уводзіць дадатковыя санкцыі супраць Ірану


Лідэры краінаў Эўразьвязу ўхвалілі на сёньняшнім саміце ў Брусэлі пакет двухбаковых санкцыяў супраць Ірану. Дадатковыя меры зьяўляюцца значна больш жорсткімі, чым міжнародныя санкцыі абвешчаныя радай бясьпекі ААН на мінулым тыдні.

Пад санкцыі Эўразьвязу маюць патрапіць таксама іранскія банкі, страхавыя і транспартныя кампаніі. Плянуецца ўвесьці забарону на інвэстыцыі, тэхнічную дапамогу, перадачу тэхналёгіяў, абсталяваньня і аказаньне службаў у нафтагазавай галіне.

Санкцыі набудуць моц пасьля таго, як экспэртная камісія вызначыць канкрэтны сьпіс прадпрыемстваў і кампаніяў, што падпадуць пад абмежавальныя захады.

Напярэдадні дадатковыя санкцыі супраць Тэгерану ўвялі ЗША.
XS
SM
MD
LG