Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Недзяржаўным журналістам чыноўнікі адмаўляюць у інфармацыі


Журналістам недзяржаўнай газэты Лунінца «Інфарм-Прагулка» чыноўнікі «Райспажыўсаюзу» адмовіліся даць інфармацыю пра цану закупу трускалак. Чыноўнікі адзначылі, што інфармацыю яны перададуць журналістам дзяржаўных выданьняў.

Дарэчы, якраз напярэдадні дзяржаўная абласная газэта «Зара» і публікавала інфармацыю пра закупныя цэны на трускалкі ў раёне.

Сёлета, дарэчы, шматлікія гаспадары Лунінеччыны скардзяцца на мізэрныя закупныя цэны трускалак, якія шырока вырошчваюцца тутэйшымі жыхарамі. Райспажыўсаюз купляе ў гаспадароў ягады па 600-1000 рублёў, што ў некалькі разоў меней, чым летась.
XS
SM
MD
LG