Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ізноў пра супольныя акопы з расейцамі


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

«Мы тады былі ў адных акопах, а па той бок былі яны», — сказаў сёньня прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, дзелячыся сваімі ўражаньнямі пасьля перадпрэм’ернага прагляду беларуска-расейскай мастацкай стужкі «Брэсцкая крэпасьць».


«Трэба памятаць пра адно: што адносіны паміж дзяржавамі, народамі вымяраюцца не кубамэтрамі газу і тонамі нафты, з мытам ці бяз мыта. Трэба памятаць, што мы разам абаранялі», — падкрэсьліў прэзыдэнт.

Кіраўнік беларускай дзяржавы, зьвяртаючыся да старшыні Тэлерадыёкампаніі саюзнай дзяржавы Ігара Ўгольнікава, папрасіў як мага хутчэй перадаць гэты фільм кіраўніцтву Расеі. «Для іх ён вельмі актуальны», — перадае словы Лукашэнкі БЕЛТА.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG