Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Аль-Кайда" ўзяла адказнасьць за напад на Цэнтральны банк у Багдадзе


"Аль-Кайда" ў Іраку ўзяла на сябе адказнасьць за напад на Цэнтральны банк у Багдадзе. У заяве, разьмешчанай на сайце ваеўнікоў "Ісламская Дзяржава Ірак" сьцьвярджаецца, што пяць узброеных мужчынаў, апранутых у вайсковую ўніформу, з пасамі, начыненымі выбухоўкай мелі загад нападаць на фінансавыя ўстановы.

Напад у нядзелю завяршыўся сутычкай паміж ваеўнікамі і ірацкімі сіламі бясьпекі, якая доўжылася больш за тры гадзіны. Вынікам -- болей як 20 забітых.
XS
SM
MD
LG