Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Косаве арыштавалі падазраванага ў тэрарызьме


Місія Эўрапейскага Зьвязу ў Косаве паведаміла, што антытэрарыстычная паліцыя арыштавала падазраванага ў тэрарызьме, які вышукваўся для экстрадыцыі ў ЗША. Місія EULEX у адмысловай заяве піша, што косаўскі альбанец быў затрыманы ў раёне Мітравіцы на падставе ордэраў EULEХ. Таксама адзначаецца, што арышт адбыўся пасьля таго, як ЗША зрабіла запыт аб экстрадыцыі.

Падазраваны, імя якога не называецца, абвінавачваецца ўладамі ЗША ў падтрымцы плянаванага тэрарыстычнага нападу ў Паўночнай Караліне.
XS
SM
MD
LG