Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 400 тысяч сталі ўцекачамі ў Кіргізстане


Арганізацыя Аб'яднаных Нацыяў паведаміла ў чацьвер, што ў выніку непарадкаў на поўдні Кіргізстану, ахвярамі якіх сталі 190 чалавек, пакінулі свае дамы ня меней як 400 тысяч уцекачоў. Паводле прадстаўніка арганізацыі, толькі ў суседнім Ўзбэкістане знайшлі прытулак каля 100 тысяч дарослых людзей. Яшчэ каля 300 тысяч пакінулі свае дамы, але застаюцца ў Кіргізстане.
Кіргіскія ўлады заяўляюць, што сытуацыя на поўдні краіны стабілізуецца. Раней прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў зьвярнуўся ў ААН па дапамогу ўцекачам, якіх разьмясьцілі ў горадзе Андыжане. Пачынаюць паступаць гуманітарныя грузы. Пра дапамогу Кіргізстану памерам 10 мільёнаў даляраў заявілі ЗША.
XS
SM
MD
LG