Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачынаецца суд над двума лідэрамі суданскіх ваеўнікоў


Двое лідэраў суданскіх ваеўнікоў, падазраваныя ў ваенных злачынствах у Дарфуры, паўсталі сёньня перад Міжнародным крымінальным судом. Абдала Банда Абакаер Нураін і Салеха Магамед Гербо Ямус будуць адказваць за напад, у выніку якога ў 2007 годзе загінулі 12 міратворцаў Афрыканскага Саюзу. Абодва зьявіліся ў суд у Гаазе на сваю волю.

Справа супраць іх зьяўляецца часткай справы пра адказнасьць за канфлікт у Дарфуры, які прывёў да гібелі, паводле ацэнак ААН, 300 000 чалавек з 2003 году, калі канфлікт пачаўся. У 2009 годзе трыбунал выставіў абвінавачваньні ў ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці прэзыдэнту Судану Амару аль-Башыру. Гэта першы выпадак выдачы Міжнародным крымінальным судом міжнароднага ордэра на арышт кіраўніка дзяржавы.
XS
SM
MD
LG