Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНФ супраць удзелу Беларусі ў "кіргіскай авантуры"


Ігар Лялькоў, Аляксей Янукевіч

Ігар Лялькоў, Аляксей Янукевіч

Заклік да вулічных пратэстаў ад БНФ магчымы, калі цяперашняе кіраўніцтва Беларусі ўцягне краіну ў "гарачую фазу" канфлікту ў Кіргізстане.

Пра гэта заявіў на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік старшыні партыі БНФ Ігар Лялькоў.

"Уваходжаньне ў апэратыўныя сілы АДКБ супярэчыць інтарэсам беларускага народу, паколькі прадугледжвае ўдзел беларускіх вайскоўцаў у канфліктах за межамі Беларусі. Кіраўніцтва краіны прытуліла тут былога прэзыдэнта Кіргізстану Бакіева, які, магчыма, мае дачыненьне да апошніх крывавых падзей у гэтай краіне. У выніку Беларусь апынулася на мяжы далейшага ўцягваньня ў кіргіскую авантуру. Калі цяперашні крызіс у Кіргізстане будзе разгарацца, і Беларусь праз АДКБ возьме ўдзел у інтэрвэнцыі, партыя БНФ закліча людзей да вулічных пратэстаў", — сказаў Ігар Лялькоў.

Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч выказаў меркаваньне, што Беларусі трэба выйсьці з АДКБ, гэтаксама як і з Мытнага саюзу, бо ўдзел у гэтых арганізацыях "супярэчыць нацыянальным інтарэсам беларускага народу".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG