Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіргізстане затрымалі арганізатараў непарадкаў


У Кіргізстане затрыманыя 26 чалавек паводле падазрэньня ў арганізацыі непарадкаў на поўдні краіны. Пра гэта паведаміў сёньня намесьнік кіраўніка часовага ўраду Азімбек Бекназараў. Таксама ён заявіў, што ўлады будуць дамагацца ад Вялікай Брытаніі выдачы сына зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Максіма Бакіева, якому выстаўленыя абвінавачваньні ў тэрарызьме. Паводле Бекназарава, калі Лёндан адмовіць у экстрадыцыі, Бішкек можа зачыніць амэрыканскуцю ваенную базу ў Кіргізстане.

Раней генэральная пракуратура Кіргізстану атрымала адмоўны адказ Менску на свой запыт аб экстрадыцыі экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева, якога на радзіме абвінавачваюць у шэрагу крымінальных злачынстваў.
XS
SM
MD
LG