Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Астравец: судзяць Івана Крука


Іван Крук
Іван Крук

У Астравецкі раённы суд паўторна не зьявіліся тры сьведкі, на чыіх паказаньнях, згодна зь міліцэйскім пратаколам, грунтаваліся абвінавачаньні супраць Івана Крука ў распаўсюдзе нелегальнай друкаванай прадукцыі.

Тым не меней судзьдзя аб’явіў, што рашэньне будзе вынесена сёньня а 14-й гадзіне.

Актывіста АГП Івана Крука вінавацяць у распаўсюдзе бюлетэня "Прававая дапамога насельніцтву" без выходных дадзеных. Нібыта ён раскідваў бюлетэнь у паштовыя скрыні і наўпрост раздаваў людзям.

Абвінавачваньні на свой адрас Іван Крук адмаўляе, ён лічыць, што і сьведкі не зьявіліся ў суд, таму што ім няма чаго сказаць супраць яго.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG