Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Аўганістану прыбыў у Японію


Аўганскі прэзыдэнт Хамід Карзай, які ў сераду прыбыў зь візытам у Японію, мае сустрэцца з кіраўнікамі краіны і абмеркаваць павышэньне ўзроўню бясьпекі і кіраваньня ў стомленым вайной Аўганістане. Пяцідзённы візыт Карзая ў Японію пачынаецца перамовамі з прэм'ер-міністрам Наота Канам сёньня.

Японія не накіроўвала войскі ў Аўганістан, але зьяўляецца адным з найбуйнейшых яго донараў. Летась Японія паабяцала выдаткаваць Аўганістану 5 мільярдаў даляраў цягам 5 гадоў, але пры ўмове павышэньня бясьпекі, каб міжнародныя праекты мелі плён, і што грошы ня будуць змарнаваныя карупцыяй. Японскія грошы ўжо былі выкарыстаныя на будаўніцтва дарог, лётнішча ў Кабуле і для выплаты заробкаў аўганскай паліцыі.

XS
SM
MD
LG