Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Паўднёвая Карэя абмеркавалі інцыдэнт у Жоўтым моры


У Сэўле адбылася сустрэча памочніка дзяржсакратара ЗША Курта Кэмпбэла з міністрам замежных справаў Паўднёвай Карэі Юн Чон Хванам. Абмяркоўваўся інцыдэнт у Жоўтым моры. Паводле Сэўла, сілы Паўночнай Карэі ў сакавіку патапілі паўднёвакарэйскі карабель. Загінулі 46 чалавек. Пхэньян сваю віну не прызнае.

Сэўл патрабуе, каб Рада бясьпекі ААН увяла жорсткія санкцыі супраць КНДР. Пхэньян пагражае ваеннай акцыяй, калі Рада бясьпекі асудзіць яго.
XS
SM
MD
LG