Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея дапаможа Кіргізстану зброяй і тэхнікай


Расея паабяцала паставіць Бішкеку зброю, рыштунак і вайсковую тэхніку для барацьбы зь міжэтнічнымі буйствамі на поўдні краіны. У Маскве цяпер знаходзіцца сакратар рады бясьпекі Кіргізстану Алік Арозаў, які дамаўляецца аб канкрэтных аб'ёмах дапамогі. Часовы ўрад Кіргізіі таксама просіць прысьпешыць дастаўку гуманітарнай дапамогі з боку АДКБ, аб якой было дамоўлена на паседжаньні рады бясьпекі арганізацыі ў панядзелак.

Тым часам генэральны сакратар ААН Пан Кі Мун заклікаў краіны сьвету ўдзяліць гуманітарную дапамогу кіргіскім узбэкам, што былі вымушаны пакінуць свае дамы з-за забурэньняў. Эўразьвяз паабяцаў сёньня выслаць гуманітарных грузаў на 5 мільёнаў эўра.

Паводле апошніх афіцыйных зьвестак колькасьць загінулых у хваляваньнях дасягнула 180 чалавек, каля 2000 было паранена. Колькасьць уцекачоў ацэньваецца ў 60-70 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG