Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя апазыцыі ў Маскве


Каля 500 чалавек сабраліся сёньня на Трыюмфальнай плошчы ў Маскве на мітынг і фотавыставу прысьвечаную разгону дэманстрацыі на гэтай жа плошчы 31 траўня. Гэтым разам разгону не было. Міліцыя затрымала аднаго актывіста.

Акцыя, што была разагнаная 31 траўня праводзілася ў абарону 31-га артыкулу канстытуцыі РФ, які гарантуе свабоду сходаў. Гарадзкія ўлады не далі дазвол на правядзеньне мерапрыемства і жорстка разагналі маніфэстацыю. Было затрымана каля 200 чалавек.

Апазыцыя праводзіць акцыі ў абарону свабоды сходаў кожны месяц, у якім ёсьць 31-ы дзень.
XS
SM
MD
LG