Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бішкек: Кіргізстану не патрэбныя міратворцы


Спэцыяльны прадстаўнік часовага ўраду ў паўднёвым рэгіёне Кіргізстану генэрал Ісмаіл Ісакаў заявіў у інтэрвію радыё Свабода, што краіна болей ня мае патрэбы ў міратворцах і здольная самастойна стабілізаваць сытуацыю ў Ошы і Джалал-Абадзе.

Ён заявіў, што з учорашняга дня ў абодвух гарадох распачаліся работы па ўзнаўленьні сыстэмаў сувязі, дарогаў, камунальных службаў, адкрыліся некаторыя крамы.

Гэнэрал прызнае, што адзінкавыя выпадкі страляніны пэрыядычна ўзнаўляюцца, але службы правапарадку, па яго словах, ужо здольныя апэратыўна на іх рэагаваць.

Ісакаў, аднак, падкрэсьліў, што часоваму ўраду па-ранейшаму патрэбная тэхнічная дапамога, пастаўкі рыштунку і спэцыяльных сродкаў.
XS
SM
MD
LG