Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Газу зноў павязуць дапамогу


Турэцкая прапалестынская група заявіла сёньня, што дашле яшчэ адну флятылію дапамогі ў Газу ў наступным месяцы. "Фундацыя за правы, свабоды і гуманітарную дапамогу" паведаміла членам Эўрапарлямэнту, што ўжо сабрала шэсьць караблёў і чакае далучэньня іншых.

Адплыцьцё гэтай флятыліі заплянаванае на другую палову ліпеня. Група запрасіла міжнародныя СМІ праінспэктаваць увесь груз на караблях яшчэ да адплыцьця, каб прадэманстраваць празрыстасьць іх дзеяньняў. Група адпрэчвае абвінавачваньні Ізраілю ў яе сувязях з ісламскімі ваёўнікамі.
XS
SM
MD
LG