Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Оргіш: "Лукашэнка больш не зьяўляецца эксклюзіўным партнэрам Крамля"


Вячаслаў Оргіш

Вячаслаў Оргіш

Сябра Грамадзка-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта краіны прафэсар Вячаслаў Оргіш лічыць, што ў дачыненьнях зь Менскам Масква цяпер адначасова вырашае некалькі праблем:


"Па-першае, яна спрабуе націснуць на Менск, каб той усё ж падпісаў дакумэнты Мытнага саюзу. Па-другое, яна спрабуе дамагчыся ад Менску больш саступак у пытаньні эканамічных інтарэсаў Расеі ў Беларусі. Гэта зьвязана найперш з тымі аб'ектамі вытворчасьці, якія цікавяць расейскі капітал.

І да гэтага ўсяго далучаецца тое, што Масква сёньня мае выгаднейшую пазыцыю, чым у мінулыя гады. З прыходам да ўлады ва Ўкраіне Віктара Януковіча ўкраінскае пытаньне вырашаецца для Крамля больш пасьпяхова. І на гэтым тле беларускі прэзыдэнт сёньня выступае, так бы мовіць, у ролі даганяючага. Тыя прэфэрэнцыі, якія ён меў у мінулыя гады ад Масквы, цяпер у пэўным сэнсе адышлі да Януковіча. І сёньня Лукашэнка больш не зьяўляецца эксклюзіўным партнэрам Крамля, як гэта было раней".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG