Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чы Юн-нам – яснае сонейка


Чы Юн-нам (КНДР) забіў мяч у вароты бразыльцаў

Чы Юн-нам (КНДР) забіў мяч у вароты бразыльцаў

Ён гуляе за паўночнакарэйскі клюб "25 красавіка". Ён будзе нацыянальным героем. Ён забіў гол бразыльцам. Няхай сабе зборная Паўночнай Карэі прайграла пяціразовым чэмпіёнам сьвету, але сваёй гульнёй заслужыла права забіць гол Бразыліі.

Паўночная Карэя другі раз удзельнічае ў фінальнай частцы чэмпіянату сьвету па футболе. Першы раз здарыўся ў 1966 годзе, калі чэмпіянат ладзіўся ў Англіі. Тады Паўночная Карэя (КНДР) патрапіла ў адну групу з камандамі СССР, Італіі ды Чылі і … здолела выйсьці з групы!

Аднапартыйцам з Савецкага Саюзу паўночныя карэйцы тады прайгралі 3:0 (два мячы забіў Эдуард Малафееў), пасьля згулялі ўнічыю са зборнай Чылі і ў апошнім матчы сэнсацыйна перайгралі “Скуадру адзуру” 1:0.

У чвэрцьфінале зборная КНДР патрапіла на партугальцаў і нават вяла ў ліку 3:0, але ў выніку саступіла 3:5 – чатыры галы тады зрабіў легендарны Эйсэбіё. Кажуць, што многіх футбалістаў зборнай КНДР пасьля той паразы саслалі ў канцлягеры на перавыхаваньне, хаця выхад у чвэрцьфінал чэмпіянату сьвету быў вялізным посьпехам для ўсяго азіяцкага футболу.

Цяпер зборная КНДР знаходзіцца на 105-ым месцы ў рэйтынгу ФІФА, Беларусь – на 82-м. Футбалісты зборнай КНДР ня ўсе гуляюць у сваёй краіне: двое шмаравозяць у Японіі, а капітан Хо Ён Чо – той увогуле аднаклюбнік нашых Аляксандра Кульчыя, Цімафея Калачова ды Антона Амельчанкі – выступае за "Растоў". Такія вось сувязі зь Беларусьсю.

Асабіста мне хочацца пажадаць зборнай Паўночнай Карэі ўдачы ў матчах супраць зборных Кот-д'Івуару і… Партугаліі. Няхай яны гэтым разам перамогуць партугальцаў, якім канцлягер дакладна не пагражае...

Кака змагаецца за мяч з Ры Кван-чхонам

Рубінью скача праз Ры Чун-іля

Элану забіў гол

Фантастычны гол Майкона

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG