Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як стала вядома, 15 чэрвеня генэральны сакратар Інтэрполу Рональд Нобл заявіў, што ўзначаленая ім арганізацыя не атрымлівала запыту на арышт зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева.

"Звычайна мы ўносім кагосьці ў сьпіс (Інтэрполу) толькі пасьля таго, як да нас зьвяртаюцца з просьбай выдаць так званае "чырвонае апавяшчэньне" ў адносінах да асоб, якія знаходзяцца ў вышуку і якіх неабходна арыштаваць", — растлумачыў ён. — "Пакуль "чырвонага апавяшчэньня" няма, то і пра вышук мы ня кажам". Пра гэта паведамляюць "Вести".

Разам з тым 27 траўня гэтага году віцэ-прэм'ер часовага ўраду Кіргізстану Азымбек Бекназараў заявіў пра тое, што ўлады краіны зьвярнуліся ў Інтэрпол, каб там паспрыялі з затрыманьнем Курманбека Бакіева. У красавіку зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану атрымаў прытулак у Беларусі. У мінулы аўторак Генпракуратура гэтай краіны прыняла рашэньне не выдаваць Бакіева Кіргізстану.
XS
SM
MD
LG